Перайсці да зместу

Уладзімір Уладзіміравіч Жвікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Жвікаў
Нараджэнне 28 ліпеня 1950(1950-07-28) (73 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Уладзімір Уладзіміравіч Жвікаў (нар. 28 ліпеня 1950, Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынермеханік. Служыў у ракетных войсках стратэгічнага назначэння Савецкай Арміі, падпалкоўнік запасу. Працаваў памочнікам машыніста, майстрам, старшынёй прафкама лакаматыўнага дэпо Орша. Выбіраўся сакратаром камітэта КПБ Аршанскага чыгуначнага вузла. Працаваў першым намеснікам старшыні, старшынёй Аршанскага гарвыканкама, намеснікам дырэктара Аршанскага вышэйшага тэхнічнага каледжа, начальнікам лакаматыўнага дэпо Орша.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Ганароваму чыгуначніку»[2].

Зноскі